Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны выказаўся за вяртаньне санкцыяў Эўразьвязу адносна Беларусі


Гайко Маас
Гайко Маас

Эўразьвяз павінен разгледзець пытаньне аб аднаўленьні санкцыяў у дачыненьні да Беларусі. Пра гэта заявіў сёньня нямецкі міністар замежных спраў Гайка Маас — паведамляе агенцтва DPA.

Выбары-2020: 3000 затрыманых па ўсёй Беларусі, краіна без інтэрнэту

Паводле яго слоў, праблема аднаўленьня санкцыяў павіннае быць вывучаная «на прадмет актуальнасьці ў сьвятле падзеяў мінулых тыдняў і дзён», дадаўшы, што надзеі на паляпшэньне сытуацыі з законнасьцю ў Беларусі «пацярпелі некалькі сур’ёзных няўдачаў».

ЭЗ увёў абмежавальныя меры адносна Беларусі ў 2004 годзе ў адказ на зьнікненьне двух апазыцыянэраў, журналіста і бізнэсоўца ў 1999-2000 гадах, а потым пашырыў іх у 2011 годзе з прычыны парушэньня стандартаў правядзеньня выбараў і парушэньняў правоў чалавека. У 2015-2016 гадах ЭЗ паэтапна скарачаў дзеяньне санкцыяў. Цяпер застаюцца ў сіле візавыя і фінансавыя санкцыі адносна 4 асобаў і забарона на пастаўкі зброі ў Беларусь.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG