Андрэй Дзьмітрыеў прыехаў на выбарчы ўчастак на ровары, на руцэ ў яго белая стужка

Андрэй Дзьмітрыеў з сынам
Андрэй Дзьмітрыеў з сынам

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў прагаласаваў 9 жніўня ў вёсцы Воўчкавічы Дзяржынскага раёну — на сваім выбарчым участку.

Сюды ён прыехаў на ровары разам са сваім сынам. Дзьмітрыеў сказаў, што аддаў голас за новага прэзыдэнта. На руцэ ў яго белая стужка.

«Тое, што цяпер адбываецца — гэта ня выбары, а супрацьстаяньне», — сказаў Дзьмітрыеў.

Цягам дня Андрэй Дзьмітрыеў будзе наведваць выбарчыя ўчасткі і падтрымліваць незалежных назіральнікаў. Увечары ён прыйдзе на адзін з участкаў і будзе назіраць за падлікам галасоў.

Кандыдат перакананы, што ніводзін з кандыдатаў ня мае абсалютнай падтрымкі, а таму ў Беларусі мусіць быць праведзены другі тур выбараў. Калі ж будзе абвешчаная перамога аднаго кандыдата ў першым туры, Андрэй Дзьмітрыеў плянуе падаваць скаргу.

Будзе дапоўнена.

​
XS
SM
MD
LG