Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі

абноўлена

Апошнія навіны, камэнтары, стрымы Свабоды з выбарчых участкаў і вуліц у асноўны дзень галасаваньня на шостых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

  • Паводле зьвестак ЦВК, на выбарах прэзыдэнта Беларусі дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка набраў 80,23% галасоў, Сьвятлана Ціханоўская — 9,9%, Ганна Канапацкая — 1,68%, Андрэй Дзьмітрыеў — 1,04%, Сяргей Чэрачань — 1,13%.
  • Штаб Ціханоўскай не прызнаў перамогі Лукашэнкі, заклікаў да пераліку галасоў.
  • Увечары 9 жніўня ў Менску, усіх абласных цэнтрах і іншых гарадах Беларусі прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту. Каля 3000 чалавек затрымалі, зь іх каля тысячы ў Менску.
  • Выбарчая кампанія ператварылася ў хроніку рэпрэсіяў. Праваабаронцы налічылі больш за 1360 адвольных затрыманьняў з 6 траўня па 5 жніўня.
  • Арыштаваныя ў межах Крымінальнага кодэксу патэнцыйны кандыдат Віктар Бабарыка, два кіраўнікі ініцыятыўных групаў — Эдуард Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі. На 8 жніўня праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі 26 чалавек.
10:04 12.8.2020

Дзяржаўныя СМІ: затрымалі каардынатараў і спонсараў пратэстаў

У Менску затрымалі каардынатараў масавых беспарадкаў, паведаміла БелТА. Адзін зь іх кіраваў дзеяньнямі траіх паплечнікаў з 18-га паверху гатэлю «Беларусь». А тыя трое кіравалі сотнямі, перадае агенцтва.

10:03 12.8.2020

Былы прэм’ер-міністар Украіны Яцанюк: «Трэба паапладаваць беларускаму народу»

Сьцісла

  • Пуціну выгадна, каб Лукашэнка прымяніў сілу. Пуціну выгадна, каб у Лукашэнкі рукі былі ў крыві.
  • Для Ўкраіны, як і для Беларусі, самае важнае — каб быў не прарасейскі прэзыдэнт, не праўкраінскі прэзыдэнт, а прабеларускі прэзыдэнт.
  • Слабы нелегітымны беларускі прэзыдэнт — гэта самы кароткі шлях для Пуціна, каб завяршыць фармаваньне саюзнай дзяржавы на ўмовах Пуціна.
  • Слушны выхад сёньня для Беларусі і для самога Лукашэнкі ёсьць толькі адзін. Яго практычна немагчыма дасягнуць, але гэта адзіны слушны выхад. Гэта паўторныя прэзыдэнцкія і адначасна парлямэнцкія выбары
10:02 12.8.2020

«Свабодныя людзі — браты». Акцыя салідарнасьці перад амбасадай Беларусі ў Варшаве. ФОТА

Перад будынкам амбасады Беларусі ў Варшаве 11 жніўня прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускім народам, арганізаваная групай палякаў.

10:02 12.8.2020

10:02 12.8.2020

Адзіночны пікет ля аддзяленьня беларускай амбасады ў Казані. ФАТАФАКТ

Амаль гадзіну прастаяў у адзіночным пікеце з плякатам «Ганьба нелегітымнай уладзе!» каля аддзяленьня пасольства Рэспублікі Беларусь у Казані актывіст і сацыёляг Іскандэр Ясавееў.

10:01 12.8.2020

Амэрыканскія палітыкі пра Лукашэнку: «Гэта ня дзеяньні лідэра, упэўненага ў сумленнай перамозе на выбарах»

Палітычныя дзеячы ЗША выступілі з заявамі, якія асуджаюць дзеяньні ўладаў Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстаў.

09:59 12.8.2020

Як хапалі людзей ля месца гібелі ўдзельніка акцыі пратэсту. ШМАТ ФОТА

11 жніўня менчукі несьлі кветкі на месца на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ноччу загінуў дэманстрант. Аднак АМАП іх разагнаў.

09:58 12.8.2020

Трэці дзень пратэстаў у Беларусі. Галоўнае. Фота, відэа

Найбольш масавыя пратэсты праходзяць у сталіцы, але выступы, сутыкненьні і разгоны адбываліся і ў Асіповічах, Берасьці, Ваўкавыску, Горадні, Жабінцы, Лідзе, Нясьвіжы, Ракаве, Фаніпалі.

03:27 12.8.2020

02:49 12.8.2020

Сілавікі страляюць па вокнах машын з пасажырамі

02:48 12.8.2020

Што кажа прыбіральшчыца ў мэтро, якой даводзіцца прыбіраць кроў

Што кажа прыбіральшчыца ў мэтро, якой даводзіцца прыбіраць кроў. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

02:13 12.8.2020

Відэа затрыманьняў у Нясьвіжы

01:26 12.8.2020

«Наша Ніва»: у Жабінцы кінулі «кактэйль Молатава» ў АМАП

00:50 12.8.2020

Менск: Серабранку «зачышчаюць» па дварах, з Уручча сілавікі паехалі на Новую Баравую, а ў Каменнай Горцы стралялі па вокнах

«Наша Ніва» перадае, што сілавікі «зачышчаюць» двары вакол месца сутычак у Серабранцы, дзе людзі спрабавалі збудаваць барыкаду. Сілавікі, якія зьбівалі дэманстрантаў, выскоквалі з цывільных машынаў. Паводле выданьня, «ужо 4 гадзіны нешматлікія пратэстоўцы гуляюцца ў кошкі-мышкі з АМАПам», а затрыманых было няшмат.

Чытач Tut.by паведамляе, што на вуліцы Нёманскай АМАП забягаў у пад’езды — людзі з вокнаў крычалі «Ганьба», у адказ сілавікі пачалі страляць па вокнах, былі чуваць выбухі ў пад’ездах.

00:46 12.8.2020

Сілавікі таранілі яшчэ адну машыну — на Каменнай Горцы ў Менску. На праспэкце Дзяржынскага жорстка зьбівалі адзіночнага дэманстранта

00:35 12.8.2020

У Горадні браняваны джып разьбіў машыну ў раёне пратэстаў, кіроўцу затрымалі

Увага, нецэнзурная лексыка!

00:27 12.8.2020

Менск: на «Рызе» страляюць гумовымі кулямі па людзях і машынах

Каля ўнівэрсаму «Рыга» сабралася каля 200 чалавек, аўтазакі паехалі на натоўп, пачалі страляць у людзей гумовымі кулямі, некалькі чалавек затрымалі. Стралялі таксама па прыватных аўтамабілях.

00:22 12.8.2020

Менск: на Серабранцы спрабуюць сабраць барыкады, просяць дапамогі мэдыкаў

У менскай Серабранцы чуваць выбухі і пасьля 12 ночы, сэрыя выбухаў прагучала ў 0.22. Чытачы Onliner.by паведамляюць, што туды едуць шматлікія машыны «хуткай». Але канал #МотолькоПомоги перадае, што ў Серабранцы не хапае людзей, каб вынесьці пацярпелых, якіх вельмі шмат.

Паводле Эўрарадыё, АМАП езьдзіць паміж мэтро «Малінаўка» і «Пятроўшчына», страляе ў цемру сьвятлашумавымі гранатамі.

«Наша Ніва» тым часам перадае, што ва Ўруччы салдаты тэрміновай службы «ганяюцца за людзьмі па дварах» пад крыкі з вокнаў: «Сорам! Ганьба!»

00:21 12.8.2020

Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Стэф Блок выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі. «Нідэрлянды занепакоеныя тым, як у Беларусі ў мінулую нядзелю прайшлі выбары, і сытуацыяй пасьля выбараў, у прыватнасьці жорсткімі дзеяньнямі міліцыі ў дачыненьні да мірных пратэстоўцаў», — цытуе яго Эўрарадыё.

Блок падрыхтаваў для парлямэнту Нідэрляндаў агляд сытуацыі ў Беларусі. У першым жа абзацы – інфармацыя пра двух чалавек, якія загінулі падчас пратэстаў. Улады Беларусі прызналі гібель толькі аднаго пратэстоўца.

00:18 12.8.2020

У Менску зьбілі карэспандэнтаў BBC, забралі карткі акрэдытацыі і камэру, але не затрымалі

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG