Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 200 чалавек сабраліся ля беларускай амбасады ў Маскве. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Акцыя салідарнасьці прайшла 11 жніўня насупраць беларускай амбасады ў Маскве. У ёй узялі ўдзел каля 200 чалавек. Актывісты выступілі з адзінкавымі пікетамі, усклалі кветкі і запалілі сьвечкі. Яны скандавалі лёзунгі ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі і Сьвятланы Ціханоўскай, заклікалі Менск спыніць гвалт і перагледзець вынікі выбараў. Іх падтрымлівалі сыгналамі машыны, якія праяжджалі міма.

XS
SM
MD
LG