Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свабодныя людзі — браты». Акцыя салідарнасьці перад амбасадай Беларусі ў Варшаве. ФОТА


Акцыя перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, 11 ліпеня 2020

Перад будынкам амбасады Беларусі ў Варшаве 11 жніўня прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускім народам, арганізаваная групай палякаў.

Удзельнікі акцыі разьвесілі на агароджы амбасады 15-мэтровы бел-чырвона-белы банэр з надпісамі «Свабодныя людзі — браты» і «Хто забівае аднаго чалавека, той забівае ўвесь сьвет». Яны таксама задзейнічалі дымавыя шашкі ў беларускіх нацыянальных колерах і на астатняй частцы агароджы дамалявалі спрэем чырвоную паласу.

«Я ўпэўнены, што гэты акт падтрымкі, які пакінуў на будынку амбасады трывалы сьлед у форме беларускага сьцяга, якога дагэтуль там не хапае, зацікавіць вас», — сказаў Свабодзе ўдзельнік акцыі Рафал Сушэк, навуковы супрацоўнік факультэту фізыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. — Але перш за ўсё я веру, што ён будзе ўспрыняты беларусамі, якія змагаюцца, як чарговы доказ прысутнасьці сярод палякаў глыбокага ўсьведамленьня ўнівэрсальных каштоўнасьцяў, якія нясе іхнае змаганьне, і нязгоды з таптаньнем чалавечай годнасьці рэжымам дыктатара Лукашэнкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG