Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі

абноўлена

Апошнія навіны, камэнтары, стрымы Свабоды з выбарчых участкаў і вуліц у асноўны дзень галасаваньня на шостых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

  • Паводле зьвестак ЦВК, на выбарах прэзыдэнта Беларусі дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка набраў 80,23% галасоў, Сьвятлана Ціханоўская — 9,9%, Ганна Канапацкая — 1,68%, Андрэй Дзьмітрыеў — 1,04%, Сяргей Чэрачань — 1,13%.
  • Штаб Ціханоўскай не прызнаў перамогі Лукашэнкі, заклікаў да пераліку галасоў.
  • Увечары 9 жніўня ў Менску, усіх абласных цэнтрах і іншых гарадах Беларусі прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту. Каля 3000 чалавек затрымалі, зь іх каля тысячы ў Менску.
  • Выбарчая кампанія ператварылася ў хроніку рэпрэсіяў. Праваабаронцы налічылі больш за 1360 адвольных затрыманьняў з 6 траўня па 5 жніўня.
  • Арыштаваныя ў межах Крымінальнага кодэксу патэнцыйны кандыдат Віктар Бабарыка, два кіраўнікі ініцыятыўных групаў — Эдуард Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі. На 8 жніўня праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі 26 чалавек.
00:12 12.8.2020

Знаходкі «Свабоды» ў Менску — гільза ад баявога патрона?

Пасьля сутычак у Менску 11 жніўня карэспандэнт Свабоды знайшоў шматлікія «сьляды» — чаку ад шумавой гранаты з раёну ўнівэрсаму «Рыга», гумовую кулю і гільзы з раёну Нямігі. Адна з гільзаў (справа) падобная да халастога патрона, але яшчэ адна (у цэнтры) нагадвае гільзу ад баявога.

00:03 12.8.2020

«Для судоў і міліцыі гэта "мяса“»

11 жніўня на Магілёўшчыне працягнуліся пратэсты супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і брутальныя затрыманьні. Тым часам праваабаронцы падлічылі, што ў Магілёве і Бабруйску за два папярэднія дні за кратамі апынуліся больш за 550 чалавек — рэкордная колькасьць затрыманых за часы незалежнасьці.

Ня ўсім удаецца адразу адшукаць арыштаваных родзічаў. У міліцыі і ізалятары такіх зьвестак ім не даюць. Не адразу паведамляюць і пра прысуды.

Пра гэта —​ у нашым рэпартажы.

00:02 12.8.2020

Менск: у Серабранцы спрабавалі збудаваць барыкады, шмат людзей застаецца на Пушкінскай

На праспэкце Ракасоўскага пратэстоўцы збудавалі барыкаду, але неўзабаве яе разабраў АМАП. Сьведкі кажуць, пяць машынаў, якія былі прыпаркаваныя на праспэкце, разьбітыя. Тым часам шмат людзей застаецца на Пушкінскай.

23:50 11.8.2020

Менск: аўтазакі і крыкі з двароў на Нёманскай, разгон на Пушкінскай

У раёне мэтро «Каменная Горка» аўтазакі паехалі ў двары на вуліцы Нёманскай, адтуль чуваць крыкі, кажа карэспандэнт Свабоды. Таксоўкі ў Менску практычна немагчыма выклікаць: у службы 135 няма вольных машын, у 7788 карэспандэнт Свабоды аказаўся 55-м у чарзе, дачакаўся апэратара — але вольнай машыны не знайшлося.

Паводле Эўрарадыё, на Каменнай Горцы пад поўнач засталося няшмат людзей. Пратэстоўцы закідалі камянямі машыну ДАІ, разьбілі шкло. АМАПу «дастаткова, каб затрымліваць».

Тэлеканал «Белсат» перадае, што ідзе разгон людзей у раёне мэтро «Пушкінская», дзе людзі несьлі кветкі на месца гібелі пратэстоўца.

23:47 11.8.2020

Менск: ва Ўруччы спыняюць машыны, зьбіваюць кіроўцаў нагамі

23:39 11.8.2020

Менск: не спыняюцца выбухі ў Серабранцы, хапун на Каменнай Горцы, разгон ва Ўруччы

Хапун у менскай Серабранцы ссунуўся ад Прытыцкага ў бок скрыжаваньня вуліц Лабанка і Адзінцова. Міліцыянты перасьледуюць невялікія групы маладзёнаў, якія хаваюцца ў дварах шматпавярховікаў. Супрацоўнікі ДАІ спыняюць аўтамабілі, некаторых кіроўцаў затрымліваюць, машыны застаюцца на ўзбочыне. Па дарозе на малой хуткасьці езьдзяць мікрааўтобусы без нумарных знакаў, затрымліваюць усіх, хто рухаецца па ходніках. Практычна камэнданцкая гадзіна, кажа карэспандэнт Свабоды.

Чуваць сэрыі выбухаў у менскай Серабранцы — некалькі чэргаў па пяць хлапкоў з боку скрыжаваньня Ракасоўскага і Пляханава.

23:30 11.8.2020

Матолька: У эфір сілавікоў у Менску прарываецца чалавек, які жадае ім «трапіць у пекла»

23:28 11.8.2020

Як спынялі карэспандэнтаў Tut.by, відэа

23:27 11.8.2020

Менск: у Серабранцы ў АМАП пускаюць фаервэркі, ва Ўруччы зьбіваюць кіроўцаў

Паводле карэспандэнта Свабоды, у менскай Серабранцы сабраліся каля 500 пратэстоўцаў, пачалося процістаяньне з АМАП. Сілавікі перакрылі скрыжаваньне вуліцы Пляханава і праспэкта Ракасоўскага, людзі пускаюць фаервэркі ў іх бок. Сэрыі выбухаў з боку скрыжаваньня Пляханава і Ракасоўскага чуваць за 2 км.


23:25 11.8.2020

У Віцебску працягваюцца затрыманьні

Плошча Перамогі ў цэнтры гораду цалкам «зачышчаная». Пад'езды да яе па-ранейшаму перакрытыя. У аддаленых ад плошчы раёнах працягваюцца адзінкавыя затрыманьні. У горадзе шмат супрацоўнікаў ДАІ на машынах і матацыклах. Зрэдку яны спыняюць машыны.

23:25 11.8.2020

«Наша Ніва»: масавыя затрыманьні ідуць у Ваўкавыску, таксама зьбіраліся людзі ў Асіповічах, Нясьвіжы, Фаніпалі

23:23 11.8.2020

Менск: АМАП спрабуе трапіць у жылыя дамы ў Каменнай горцы

У пад’езьдзе дому, суседняга з «Алмі» на менскай Каменнай горцы, сямёра АМАПаўцаў хаатычна набіраюць нумары кватэраў праз дамафон, патрабуюць адчыніць. Гаспадары гучна пасылаюць няпрошаных гасьцей, перадае карэспандэнт Свабоды. Байцы пастаялі ды пабеглі лавіць «парушальнікаў» у іншым месцы. Прычапіліся да людзей на прыпынку, потым спынілі аўтамабіль.

А затым атрымалі каманду па рацыі і рушылі ў бок крамы «Мацярык». Там выцягнулі з таксі кіроўцу і кудысьці павялі. Таксама забіраюць усіх, хто сядзіць на лавачках ці на тэрасах летніх кавярняў. Хапаюць усіх без разбору, кажа сьведка. Грамадзкі транспарт каля «Мацерыка» нават не спыняецца.

У карэспандэнта Свабоды праверылі дакумэнты, чапаць ня сталі.

23:20 11.8.2020

Менск: зачышчаюць двары на Каменнай горцы, чуваць стрэлы чэргамі; затрыманьні ва Ўруччы

Карэспандэнт Свабоды перадае, што байцы АМАП зачышчаюць двары ля мэтро «Каменная горка», чуваць стрэлы чэргамі. У дварах у АМАП кідаюць бутэлькамі. Сілавікі на джыпах з элемэнтамі пагоні спыняюць машыны пратэстоўцаў.

АМАП са шчытамі пабег у двары ў менскім Уруччы. Пачаліся затрыманьні, чуваць выбухі. Людзі з дамоў крычаць «Адпускай».

23:15 11.8.2020

Сьведка ў Берасьці: АМАП каардынавалі зь бесьпілётніка

23:13 11.8.2020

Жорсткае відэа з парку Паўлава на паўднёвым захадзе Менску

Парк ачэплены, людзям крычаць праз рупары разыходзіцца.

23:07 11.8.2020

Менск: на Кунцаўшчыне невядомыя ловяць людзей са двароў, затрыманьні на Ўруччы

Ля мэтро «Ўручча» ў Менску шмат АМАП і спэцтэхнікі каля гандлёвага цэнтру «Спэктар», насупраць праз праспэкт ідуць затрыманьні, чуваць крыкі «Адпусьці!», людзі зьбягалі ў мэтро, перадае карэспандэнт Свабоды.

23:06 11.8.2020

Kyky.org: у Лідзе пратэстоўцы закідваюць камянямі міліцэйскія машыны — «помсьцяць» за гумовыя кулі і шумавыя гранаты.

23:04 11.8.2020

Onliner.by: двух карэспандэнтаў у Менску затрымалі з ужываньнем гвалту, разьбілі камэру

23:03 11.8.2020

Менск: на Ракасоўскага людзі абкружылі АМАП, не даюць зьехаць

На праспэкце Ракасоўскага ў Менску людзі абкружылі АМАП, не даюць зьехаць 4 аўтазакам, з аднаго зь якіх перадавалі чалавека ў «хуткую». Карэспандэнт Свабоды чуе шумавыя гранаты. Байцоў АМАП значна меней за дэманстрантаў.

22:59 11.8.2020

Менск: выцягваюць людзей з «Алмі» на Прытыцкага, зьбіваюць

Рух па Прытыцкага аднавілі, машыны салідарна сыгналяць, людзі на ходніках абураюцца міліцэйскім гвалтам. Сьведкі кажуць, што насупраць крамы «Марцін» супрацоўнікі ДАІ спынілі легкавы аўтамабіль, беспрычынна зьбілі кіроўцу, разьбілі задняе шкло. Цяпер масава выцягваюць людзей з «Алмі», жорстка зьбіваюць дручкамі і нагамі і цягнуць да аўтазака. Карэспандэнт Свабоды налічыў блізу 10 чалавек. Перад машынай прымушаюць стаць на калені, а потым проста набіваюць людзьмі фургон.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG