Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробак сярэднестатыстычнага беларуса за паўгода ўпаў на $44,5


Белстат апублікаваў зьвесткі аб мэдыянным заробку ў Беларусі за травень 2020 году. Такая статыстыка цяпер публікуецца двойчы на год — мінулы раз яе давалі за лістапад 2019-га.

Сярэдні налічаны заробак у траўні складаў 1227,9 рубля (за паўгода вырас на 114,8 рубля). Гэты заробак — сума ўсіх заробкаў (да адлічэньня падаткаў і збораў), падзеленая на колькасьць працаўнікоў.

Мэдыянны ж заробак — тое, колькі атрымлівае (да адлічэньня падаткаў і збораў) сярэднестатыстычны працаўнік, умоўны чалавек «зь сярэдзіны рэйтынгу», калі палова людзей зарабіла больш за яго, а палова менш за яго. То бок, калі б у краіне працаваў 101 чалавек і быў бы рэйтынг іхных заробкаў, то мэдыянным быў бы заробак 51-га ў рэйтынгу.

У траўні мэдыянны заробак склаў 893,9 рубля — зь лістапада вырас на 45,4 рубля. Праўда, калі пералічваць гэта ў даляры паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку, травеньскі мэдыянны заробак склаў $368,30, а лістападні быў роўным $412,75 — то значыць, мэдыянны заробак за паўгода ўпаў на $44,45.

Самы высокі мэдыянны заробак у траўні быў у IT-галіне — 2147,1 рубля. Таксама высокія заробкі былі ў вытворчасьці нафтапрадуктаў і коксу (1685,4 рубля) і дзейнасьці трубаправоднага транспарту (1477,4 рубля). Самы нізкі — ў галіне паслугаў часовага пражываньня і харчаваньня (570,2 рубля) і «творчасьці, спорце, забавах, адпачынку» (570,7 рубля), а таксама рыбнай лоўлі і рыбагадоўлі (605,7 рубля).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG