Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдняя беларуская сям’я жыве на 1400 рублёў у месяц


Ілюстрацыйнае фота

У І квартале 2020 году рэсурсы адной беларускай сям’і (хатняй гаспадаркі) у сярэднім складалі 1400,9 рубля на месяц, сьведчаць дадзеныя выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак Беларусі па ўзроўні жыцьця ад Белстату.

У тым ліку:

  • у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу — 1495,1 рубля на месяц,
  • у сельскіх населеных пунктах — 1153,3 рубля на месяц.

У адной хатняй гаспадарцы ў сярэднім трацілі 1331,9 рубля ў месяц, зь іх 995,5 рубля (74,7%) — на спажывецкія расходы, у тым ліку:

  • на харчаваньне — 39,2%,
  • на куплю нехарчовых тавараў — 31,7%,
  • на аплату паслуг — 26,3%.

4,7% сем’яў у гэты пэрыяд мелі даходы на чалавека, ніжэйшыя за бюджэт пражытковага мінімуму (у I квартале 2019 году — 5,3%).

Пры гэтым, паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку 2020 году склаў 1193,8 рубля, у сакавіку — 1213,6 рубля, у лютым — 1119,7 рубля, у студзені — 1118,1 рубля.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG