Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За травень сярэдні заробак у Менску вырас на 50 рублёў, — афіцыйная статыстыка 


Паводле галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску, у траўні налічаны сярэдні заробак у сталіцы склаў 1 771 рубель, што на 50 рублёў або на 2,9% больш, чым у красавіку, паведамляе БелаПАН.

У параўнаньні зь леташнім траўнем рэальная заробная плата з улікам росту цэнаў у Менску вырасла на 13,5%. Праўда, год таму курс даляра складаў 2,08 беларускага рубля, а сёлета быў вышэйшы за 2,4, таму ў пераліку на валюту сярэдні заробак за гэты час амаль не зьмяніўся.

Найвышэйшыя заробкі па-ранейшаму атрымліваюць спэцыялісты ІТ-сфэры — 6 177 рублёў.

У ліку найбольш высокааплатных таксама работнікі

  • горназдабыўной прамысловасьці — 4 709;
  • нафтаперапрацоўкі — 2 442;
  • дрэваапрацоўкі — 2 353;
  • тэлекамунікацыйнай галіны — 2 202;
  • фінансавага і страхавога сэктару — 2 181;
  • хімічнай прамысловасьці — 1 977.

Работнікі аховы здароўя ва ўмовах пандэміі COVID-19 зарабілі па 1 597 рублёў.

Найніжэйшы заробак у работнікаў

  • бібліятэкаў, архіваў, музэяў — 806 рублёў;
  • турызму — 708;
  • творчых работнікаў — 705.

Найменшы сярэднямесячны налічаны заробак у параўнаньні зь Менскам на Магілёўшчыне — 993 рублі. У Берасьцейскай вобласьці гэты паказьнік склаў 1 028 рублёў, у Віцебскай — 1 048, Гомельскай — 1 070, Горадзенскай — 1 030, Менскай — 1 230.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG