У Менску 13 ліпеня асудзілі на 10 сутак адраджальніка Задзіночаньня беларускіх студэнтаў і заснавальніка кампаніі «Дзіджытал Нэйціўс» Яўгена Міхасюка, які ўдзельнічаў у роварных заездах.
Судзілі Міхасюка праз Skype, разглядаў справу Іван Касьцян.
Міхасюка затрымалі 10 ліпеня. Выходныя ён правёў у менскім ізалятары чысовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
Апошнімі днямі беларусы сталі праводзіць роварныя флэшмобы, «прабегі салідарнасьці». Некаторых удзельнікаў затрымліваюць з розных прычын. Затрыманых 9 ліпеня Андрэя Бароўскага і Аляксандра Масейчука асудзілі на 7 дзён арышту.