Камісія прызнала несапраўдным 1221 подпіс за Валера Цапкалу, бо «пры праверцы было выяўлена 15,45% несапраўдных подпісаў».
Назіральнік Леанід Сьвецік паведаміў, што ў Кастрычніцкім раёне Віцебску выбарчая камісія прызнала несапраўдным 1221 подпіс, сабраны за Валера Цапкалу.
Подпісы за іншых кандыдатаў прызналі сапраўднымі, а гэта:
- Віктар Бабарыка — 4320 подпісаў, несапраўдных — 0,52%
- Андрэй Дзьмітрыеў — 519 подпісаў, несапраўдных — 0,87%
- Ганна Канапацкая — 1431 подпіс, несапраўдных — 1,26%
- Аляксандар Лукашэнка — 10 607 подпісаў, несапраўдных — 0,03%
- Сьвятлана Ціханоўская — 1669 подпісаў, несапраўдных — 0,54%
- Сяргей Чэрачань — 901 подпіс, несапраўдных — 5,97%
Раней выбарчая камісія ў Савецкім раёне Гомля знайшла высокі адсотак несапраўдных подпісаў за Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу. У выніку ўсе здадзеныя за іх подпісы, а гэта 4870 за Бабарыку і 1956 за Цапкалу, прызналі несапраўднымі.