Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы запатрабавалі спыніць незаконныя дзеяньні міліцыі, сабралі 2000 подпісаў за паўдня

абноўлена

«Людзі ў цывільным» затрымліваюць чалавека ў Менску, 20 чэрвеня
«Людзі ў цывільным» затрымліваюць чалавека ў Менску, 20 чэрвеня

Юрысты Беларускага Хэльсынскага камітэту, праваабарончага цэнтру «Вясна», «Прававой ініцыятывы» і Human Constanta запусьцілі на сайце Petitions.by зварот да Генэральнай пракуратуры ў сувязі з масавымі затрыманьнямі ў Беларусі.

Абвінавачаным за ўдзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» прысуджаюць штрафы і арышты. Агульная сума штрафаў, пра якія вядома, набліжаецца да 150 тысяч рублёў, сума дзён арышту перавысіла чатыры гады. Толькі ўчора за вулічныя акцыі прысудзілі 44 тысячы рублёў штрафаў, 77 сутак арышту. Суды працягваюцца.

У звароце праваабаронцы патрабуюць неадкладных захадаў у спыненьні дзеяньняў міліцыі, якія яны называюць незаконнымі:

  • абавязаць міліцыянтаў насіць форму на акцыях пратэсту, каб удзельнікі акцыяў «разумелі, што маюць справу не з бандытамі»;
  • не выкарыстоўваць пры затрыманьнях аўтатранспарт без апазнавальных знакаў;
  • не ўжываць гвалт супраць удзельнікаў мірных сходаў «без рэальных і важкіх падставаў»;
  • забясьпечыць абарону тых праваахоўнікаў, якія адмовяцца выконваць злачынныя загады.

«Нельга ўжываць гвалт да мірных людзей, — пішуць у пэтыцыі. — Тым больш абуральна, калі такі гвалт чыняць асобы, якіх нельга адназначна ідэнтыфікаваць як прадстаўнікоў улады.

Мы лічым, што гэта можа прыводзіць да розных канфліктных сытуацыяў і да законнага ўжываньня гвалту з боку грамадзянаў з мэтай самаабароны ад невядомых асобаў».

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» тым часам патрабуе спыніць ціск на незалежных назіральнікаў, якіх затрымліваюць і штрафуюць на акцыях пратэсту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG