У Горадні затрымалі прадстаўніка ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай

Тапкі затрыманага
Тапкі затрыманага

Увечары 20 чэрвеня ў Горадні затрымалі Яўгена Амплеева — прадстаўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнткі на пасаду прэзыдэнткі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Раней у тэлеграм-чаце «Краіна для жыцьця» абмяркоўвалі магчымасьць выхаду ўвечары 20 чэрвеня ў цэнтар гораду на знак салідарнасьці з актывістамі, затрыманымі падчас прэзыдэнцкай кампаніі.


Аднак сёньня ў Горадні няма «ланцугу салідарнасьці», якая была напярэдадні. Гараджане проста гуляюць па цэнтры горада ў раёне плошчаў Савецкай і Леніна. На плошчы Леніна людзі паставілі тапкі затрыманага Амплеева, якога затрымалі і павезьлі басанож.

Увечары 19 чэрвеня некалькі сотняў гарадзенцаў сталі ў «ланцуг салідарнасьці» ад Савецкай плошчы да Старога моста і далей праз раку Нёман. Яны пэрыядычна пляскалі ў ладкі, а аўтамабілісты сыгналілі прысутным.

​
XS
SM
MD
LG