Віктару Бабарыку выставілі абвінавачаньне, артыкул не раскрываюць

Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Прэтэндэнту на кандыдата ў прэзыдэнты Віктару Бабарыку, які затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, выставілі абвінавачаньні ў крымінальнай справе. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Дзьмітры Лаеўскі.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Сёньня нас выклікалі для працэсуальных дзеяньняў. І сёньня Віктару Дзьмітрыевічу выставілі абвінавачаньне», — сказаў адвакат.

Адвакаты Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі і Аляксандар Пыльчанка знаходзяцца пад падпіскай пра неразгалошваньне. Артыкул ці артыкулы, паводле якіх выставілі абвінавачаньні, не раскрываюцца. «Ён жывы, здаровы. Мае намер адстойваць свае перакананьні і сумленнае імя. Мы настойваем на яго невінаватасьці», — дадаў Лаеўскі.

​
XS
SM
MD
LG