У цэнтры Менску затрымлівалі хлопцаў з нацыянальнай сымболікай на заплечніках. ФОТА

абноўлена
Затрыманьні ў Менску 20 чэрвеня.
Затрыманьні ў Менску 20 чэрвеня.

Як перадае карэспандэнт Свабоды, людзей ля станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ўвечары 20 чэрвеня было няшмат. Тым ня менш каля крамы «Цэнтральны» невядомыя ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў мікрааўтобус двух чалавек. Адзін з схопленых быў у майцы з «Пагоняй», у другога на заплечніку быў бел-чырвона-белы сьцяжок.

Увечары ў Менску былі зноў заўважаныя аўтазакі — каля Аляксандраўскага сквэру і Дому афіцэраў, паводле TUT.BY.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Паведамляецца і пра іншыя затрыманьні.

У Менску ды іншых гарадах Беларусі 19 чэрвеня прайшлі пікеты для збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама акцыі салідарнасьці. Былі затрыманьні.

​
XS
SM
MD
LG