У Сьветлагорску напярэдадні візыту Лукашэнкі затрымалі праваабаронцу

Праваабаронца Алена Масьлюкова. Архіўнае фота.
Праваабаронца Алена Масьлюкова. Архіўнае фота.

20 чэрвеня ў Сьветлагорску а 18-й гадзіне была затрымана праваабаронца Алена Масьлюкова. Як паведаміў яе муж Тэльман, яна выйшла з дому і яе затрымалі міліцыянты. Дзе яна цяпер — невядома, на званкі не адказвае.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

19 чэрвеня ў Сьветлагорску, як і іншых гарадах Беларусі, прайшоў жывы «ланцуг салідарнасьці». За яго правядзеньнем назірала праваабаронца. Як яна расказвала Свабодзе, на акцыі да яе падыходзіў начальнік Сьветлагорскага РАУС Аляксандар Зязётка і пагражаў затрыманьнем.

Тэльман Масьлюкоў зьвязвае затрыманьне Алены з заплянаваным на 21 чэрвеня візытам у Сьветлагорск Аляксандра Лукашэнкі. Мяркуецца, што ён будзе адкрываць рух электрычак Сьветлагорск — Менск. На гэтым тыдні Алену Масьлюкову судзілі за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам.

​
XS
SM
MD
LG