Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовая кіраўніца «Белгазпрамбанку» расказала, як ставіцца да Бабарыкі і ці вернуць карціны


Надзея Ермакова.

Былая кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова, якая ўзначаліла часовую адміністрацыю «Белгазпрамбанку», расказала ў пісьмовым інтэрвію TUT. BY пра тое, як ёй прапанавалі гэтую працу, з чым зьвязаны недахоп валюты ў аддзяленьнях і банкаматах банку. Падаём асноўныя тэзісы інтэрвію Надзеі Ермаковай.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Прапанова часова ўзначаліць «Белгазпрамбанк» паступіла ад Нацбанку. У часовай адміністрацыі — работнікі «Беларусбанку» і «Белаграпрамбанку».
  • У склад часовай адміністрацыі не ўваходзяць прадстаўнікі праўленьня банку, якое было да ператрусаў 11 чэрвеня.
  • Расейскія акцыянэры адмовіліся абмяркоўваць пытаньні сумеснай дзейнасьці з часовай адміністрацыяй.
  • У «Белгазпрамбанку» сытуацыя зусім не запушчаная. Тут працуюць прафэсійна адукаваныя спэцыялісты.
  • Праблемы, выяўленыя Камітэтам дзяржаўнага кантролю, не ляжаць у плашчыні праверак Нацбанку і вонкавага аўдыту.
  • Асабістае стаўленьне да Віктара Бабарыкі — неадназначнае.
  • Недахоп замежнай валюты ў асобных аддзяленьнях і банкаматах узьнік у сувязі з ажыятажным попытам у некаторых банкаматах.
  • Пакуль арыштаваныя карціны далучаныя да крымінальнай справы, пытаньне аб вяртаньні іх у экспазыцыю не стаіць.
  • Пытаньне аб тым, ці вернецца «Белгазпрамбанк» на пляцоўку па зборы сродкаў MolaMola, будзе разгледжана пасьля зьняцьця арышту з рахунку кампаніі.

  • Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

    • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
    • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
    • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
    • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
    • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
    • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
    • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
    • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
    • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
    • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG