Разгляд адміністрацыйнай справы блогера Аляксандра Кабанава, прэс-сакратара ініцыятыўнай групы ўдзельніцы выбараў прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай, працягнуць 17 чэрвеня ў судзе Берасьцейскага раёну.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Блогера пасьля затрыманьня 15 чэрвеня зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця, дзе ён правёў ноч да суду. На наступны дзень ён заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката, судзьдзя Сяргей Маручак абвясьціў перапынак да 17 чэрвеня.
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў «Вясьне», што Аляксандра Кабанава адразу пасьля судовага паседжаньня вярнулі назад у ізалятар. Дагэтуль невядома, ці змог падабаронны сустрэцца з сваім адвакатам.
Пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня ў дачыненьні да блогера склалі паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП за заклікі 7 траўня падчас «кармленьня галубоў» у Берасьці.