Як адбываўся ператрус у «справе Ціханоўскага». ВІДЭА

Ірына Федарэнка, дзяўчына затрыманага ў «справе Ціханоўскага» Сяргея Калмыкова, расказала пра затрыманьне і ператрус у іхнай кватэры​

Ірына Федарэнка і Сяргей Калмыкоў былі на Савецкай плошчы ў Горадні 29 траўня. Гэта была іхная першая ў жыцьці палітычная акцыя. Раней яны не цікавіліся палітыкай, нават не хадзілі на імпрэзы кшталту сьвяткаваньня #БНР-100. Прыйшлі літаральна за 10 хвілін да таго, як пачаліся затрыманьні.

Пасьля затрыманьня Калмыкоў стаў падазраваным ў крымінальнай справе па ч. 3 арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Яго перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

​
XS
SM
MD
LG