Нічога дзіўнага і нечаканага на фоне выбарчай кампаніі не адбываецца. Пра гэта на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Валеры Вакульчык.
Кіраўнік КДБ адзначыў, што літаральна перад самай сустрэчай журналісты пацікавілася ў яго, ці ёсць нейкія асаблівыя ўмовы працы КДБ і службы супрацоўнікаў ва ўмовах падрыхтоўкі да выбараў.
«Нічога экстравагантнага, дзіўнага і нечаканага не адбываецца і не адбылося, — цытуе яго БелТА. — Пра ўсё, што цяпер адбываецца, мы ведалі. Адзінае, часам маюць месца тыя ці іншыя прыватнасьці».
Валеры Вакульчык запэўніў, што ягонае ведамства ў поўным аб’ёме валодае сытуацыяй.
Перад тым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ведае мэты, якія перасьледуюць асобныя ветрагоны: зладзіць майданчык напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. І папярэдзіў „майданутых“, што майданаў у Беларусі ня будзе.