Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Святлана Ціханоўская сёньня падасьць скаргі ў ЦВК і МУС


Сьвятлана ЦІханоўская

Патэцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская паведаміла Свабодзе, што яна сёньня падасьць скаргі ў ЦВК і МУС на перашкоды ў зборы подпісаў у яе падтрымку і арышт кіраўніка яе ініцыятыўнай групы.

«Яшчэ сёньня ноччу я падала скаргу ў менскую міліцыю, што зьнік Сяргей. Але ранкам мне стала вядома, дзе ён. Я яшчэ сёньня падрыхтую і падам скаргі ў ЦВК і МУС на тое, што маёй ініцыятыўнай групе чыняцца перашкоды ў зборы подпісаў, і затрымалі, я лічу — незаконна, кіраўніка ініцыятыўнай групы.

Па БТ перакруцілі інфармацыю, ачарнілі Сяргея на ўсю краіну. Гэта быў менавіта пікет, законны, па збору подпісаў, а ня мітынг, як там сказалі. Будзем разьбірацца», — пракамэнтавала Святлана.

Яна таксама выступіла са зваротам да прыхільнікаў, дзе выказалася, што цалкам падтрымлівае пазыцыю Сяргея, «як жонка і як кандыдат».

«Ён намагаўся сабраць подпісы як мага хутчэй, бо ведаў, што ў любы момант яго могуць затрымаць. Наша задача — негледзячы ні на што, працягнуць збор подпісаў. Гэта будзе найлепшая падтрымка для Сяргея. Я вас прашу сабраць як мага больш подпісаў, каб мы маглі рухацца далей. Дзякуй вялікі», — сказала патэнцыйная кандыдатка.

Затрыманьні на пікеце Ціханоўскай у Горадні. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG