Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці здолее народ абараніць Ціханоўскага


Затрыманьне блогера Сяргея Ціханоўскага ў Горадні

У Горадні падчас збору подпісаў міліцыяй затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. У «Праскім акцэнце» падзею абмяркоўваюць аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • Працэс затрыманьня, які тысячы людзей маглі назіраць он-лайн дзякуючы стрымам незалежных СМІ, выглядаў як арганізаваная правакацыя.
  • БТ выявіла зусім не ўласьцівую яму апэратыўнасьць у асьвятленьні выбарчай кампаніі апанэнтаў Лукашэнкі, імгненна паказаўшы сюжэт пра затрыманьне Ціханоўскага.
  • Падзеі ў Горадні папярэднічалі сёньняшнія заявы Лукашэнкі ў адрас прэтэндэнтаў у прэзыдэнты, у тым ліку і словы, што ён нібыта ледзь стрымлівае міліцыю.
  • У адным з інтэрвію Сяргей Ціханоўскі выказаў упэўненасьць, што калі яго пасадзяць, народ яго ўратуе. Цяпер, як выглядае, узьнікае магчымасьць праверыць гэтае спадзяваньне.
  • Нават калі Ціханоўскага ня выпусьцяць у бліжэйшы час — у ягонай каманды ёсьць легальная магчымасьць праводзіць акцыі, паколькі яны адбываюцца ў фармаце збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. Гэта гарантавана ім заканадаўствам.
  • Уяўляе цікавасьць рэакцыя на затрыманьне прэтэндэнтаў у прэзыдэнты, асабліва Віктара Бабарыкі, які лічыцца адным з фаварытаў сярод патэнцыйных кандыдатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG