Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд не задаволіў апэляцыі «кандыдатаў пратэсту»


Мікола Статкевіч

Вярхоўны суд 26 траўня разгледзеў скаргі на нерэгістрацыю ініцыятыўных груп 19 «кандыдатаў пратэсту». Усе апэляцыі Вярхоўны суд пакінуў без задавальненьня, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».​

Скаргу падавалі «кандыдаты пратэсту» — паплечнікі Міколы Статкевіча: Анжаліка Жалезьнякова, Вераніка Мішчанка, Аляксандар Грачышнікаў, Вольга Мікалайчык, Вікторыя Хатэнка, Ігар Кляшчук, Валянцін Фралоў і Антаніна Вішнякова. Не падавалі скаргу яшчэ два кандыдаты, якім адмовілі ў рэгістрацыі: зьняволены Сяргей Ціханоўскі і «суворы турыст» Віталь Зялкоўскі (ён прыслаў дакумэнты па электроннай пошце, сам у камісію не прыйшоў).

Паводле ЦВК, шэраг зьвестак адносна 38 чалавек з 560 у ініцыятыўных групах не адпавядае рэчаіснасьці, а таксама ў склад ініцыятыўнай групы ўключаныя 47 чалавек, якія ня ведаюць пра існаваньне такой групы або не давалі згоды на ўдзел.

«Кандыдаты пратэсту» лічаць адмову незаконнай. Паводле скаргі, гаворка ідзе пра істотнае абмежаваньне права на ўдзел у выбарах тых 513 чалавек, якіх ня тычыліся прэтэнзіі ЦВК. Абмежаваныя ў правах і патэнцыйныя кандыдаты, якім для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы было б дастаткова 100 чалавек у камандзе.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць 30 «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“». 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG