Ці могуць перамагчы Бабарыка і Ціханоўскі? Спрэчка экспэртаў. ВІДЭА

Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі
Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі

Ці мае шанцы на посьпех беларуская альтэрнатыва-2020, ці няма нічога новага пад палітычным сонейкам у Беларусі? На каго і на што разьлічваюць Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі? Чаму Бабарыка шукае падтрымкі ў Фэйсбуку? Што будзе з Бабарыкам і Ціханоўскім пасьля выбараў?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць:

  • сацыёляг Алена Арцёменка,
  • заснавальнік і ўласнік гомельскага інтэрнэт-рэсурсу «Моцныя навіны» Пётар Кузьняцоў,
  • відэаблогер Сьцяпан Сьвятлоў (NEXTA),
  • публіцыст, паліттэхноляг Аляксандар Фядута.

Арцёменка: І па апытаньнях, і па сваім досьведзе мы бачым, што эканамічнае самадчуваньне істотна пагаршаецца. І гэта зьніжае давер да інстытутаў улады. Але ў межах пандэміі яшчэ ніводзін рэжым не сканаў. Электарат трымаецца хоць нейкай стабільнасьці.

Кузьняцоў: Фэйсбучнае «гета» на ўсё глядзіць са сваёй званіцы. І яно неадэкватна ўспрыняла першыя прамовы Бабарыкі. Ні ў 2006-м, ні ў 2010-м, ні ў 2015-м ніякія альтэрнатыўныя кандыдаты не разьлічвалі на электаральную перамогу. Бабарыка - першы, хто бярэцца гэта зрабіць. На гэта ёсьць попыт.

Сьвятлоў: І да Бабарыкі, і да Ціханоўскага прыходзяць людзі, якія раней мала цікавіліся палітыкай. Акцыя кшталту пікету Ціханоўскай пераканала людзей, што гэта бясьпечна і гэта магчымасьць адстойваць свае пазыцыі.

Фядута: Нічога новага, ёсьць толькі пэўныя мадыфікацыі. Ёсьць больш памяркоўны кандыдат, які зьвяртаецца да той часткі грамадзтва, якая баіцца радыкалізму. У 2001 годзе ў яго было аблічча Ганчарыка. І ёсьць больш радыкальны кандыдат – Сяргей Ціханоўскі, хай сабе і ў выглядзе ягонай жонкі. І гэта таксама было.

​
XS
SM
MD
LG