Блогер Сяргей Ціханоўскі прыехаў на пікет у Слуцку Менскай вобласьці на аўтамабілі з прымацаваным на даху вялізным тапкам.
Так ён распачаў свой тур па гарадах Беларусі з мэтай збору подпісаў за вылучэньне жонкі Сьвятланы кандыдатам у прэзыдэнты (самому блогеру ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты і нават падпісаць заяву).
Тапак стаў своеасаблівым іранічным сымбалем перадвыбарчай кампаніі Ціханоўскага пад лёзунгам «Стоп таракан, но пасаран», як, паводле самога блогера, нарадзіўся пасьля размовы з жанчынай з Глыбокага, якая на сустрэчы расказала казку пра таракана. Першы перадвыбарчы пікет па зборы подпісаў у Менску прайшоў менавіта пад гэтым лёзунгам, які сотні людзей скандавалі разам зь Ціханоўскім.