Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет Ціханоўскага і Статкевіча на Камароўцы. ВІДЭА


24 траўня блогер і палітык праводзяць супольную акцыю ў межах выбарчай кампаніі.

Ініцыятыўныя групы Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча не былі зарэгістраваныя ЦВК.

Ціханоўскаму адмовілі праз адсутнасьць яго подпісу на пададзеных дакумэнтах (на момант падачы ён адбываў адміністратыўны арышт), Статкевічу — праз наяўнасьць у сьпісах ініцыятыўнай групе непраўдзівых зьвестак (такую ж адмову атрымалі амаль усе іншыя «кандыдаты пратэсту»).

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Аднак ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы жонкі Ціханоўскага Сьвятланы, а таксама аднаго з паплечнікаў Статкевіча Уладзімера Няпомняшчых.

Свабода ладзіць жывую трансьляцыю з пляцоўкі ля Камароўскага рынку ў Менску.

На пляцоўцы ля Камароўскага рынку сабралася некалькі соцень чалавек. Ля сталоў для збору подпісаў за Няпомняшчых і Ціханоўскую утварыліся чэргі.

Чарга жадаючых паставіць подпіс за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай і Уладзімера Няпомняшчых працягнулася ад Камароўкі да плошчы Якуба Коласа. Зьяўленьне блогера Ціханоўскага людзі сустрэлі авацыямі.

Як паведаміў падчас размовы са Свабодай Сяргей Ціханоўскі, падобныя сустрэчы заплянаваныя ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, яны будуць адбывацца на працягу бліжэйшых 20 дзён. Наступная павінна адбыцца ў Слуцку.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG