Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без апазыцыі. Праваабаронцы расказалі, як фармуюцца тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі 


На прыкладзе Бярозаўскага раёну Берасьцейшчыны ўдзельнікі кампаніі назіраньня «Праваабаронцы за свабодныя выбары»​расказалі, як не дапускаюць апазыцыйных вылучэнцаў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

20 траўня завяршылася фармаваньне тэрытарыяльных камісій на выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня 2020 году. Камісіі супольна фармавалі райсаветы і райвыканкамы на падставе прапаноў ад партый і грамадзкіх арганізацый.

Сумесным рашэньнем прэзыдыюму Бярозаўскага раённага Савету дэпутатаў і Бярозаўскага райвыканкаму ад 20 траўня была створаная Бярозаўская раённая камісія па выбарах прэзыдэнта Беларусі.

Як і ў іншых раёнах, у мэтах «прафіляктыкі распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі» паседжаньне праводзілася без прадстаўнікоў партый, грамадзкіх аб’яднаньняў, працоўных калектываў, грамадзянаў. З трансьляцыі ў запісе самога паседжаньня (агулам каля 25 хвілінаў) было відаць, што толькі адзін удзельнік быў у масцы.

На максымальна магчымы склад з 13 сябраў камісіі тут прэтэндавалі 17 чалавек.

У выніку незалежныя вылучэнцы ў камісію ня трапілі, хоць некаторыя зь іх шмат гадоў займаюцца выбарамі і ведаюць законы.

Так, сябра партыі БНФ Анатоль Сахаруша раней ужо меў досьвед працы ва ўчастковых камісіях, а ў 2010 годзе быў даверанай асобай кандыдата Рыгора Кастусёва. Пэнсіянэрка Тамара Шчапёткіна назірала ў камісіях рознага ўзроўню і ў нават у складзе міжнародных місій. Але іх досьвед стаў незапатрабаваным.

Такім чынам, у параўнаньні з 2015 годам склад Бярозаўскай раённай камісіі па выбарах прэзыдэнта абнавіўся на чатыры асобы. Усе яны прадстаўляюць дзяржаўныя структуры і арганізацыі.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць тры дзясяткі «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG