Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкала заявіў, што спадзяецца атрымаць уладу ў Беларусі 


Валер Цапкала (зьлева) і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Андрэй Ланкін каля ЦВК, 20 траўня

Адзін з прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду Валеры Цапкала заявіў, што ідзе на выбары, каб «атрымаць уладу».

Валеры Цапкала пасьля рэгістрацыі ягонай ініцытыўнай групы ў Цэнтарвыбаркаме заявіў у эфіры Свабоды, што «ад заўтра» пачынае зьбіраць подпісы, мае пляны на 120-150 тысяч галасоў.

Таксама Цапкала сказаў, што ў яго ёсьць спадзеў на справядлівыя выбары.

«Мы верым у тое, што ў Беларусі існуюць выбарчыя законы і яны працуюць», — адзначыў ён.

Валеры Цапкала прызнаўся, што ідзе на выбары, каб «атрымаць уладу».

Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій сказаў, што мае прэзыдэнцкую праграму і заклікае карыстацца сусьветным досьведам ва ўсіх сфэрах дзейнасьці:

«Мы ня кажам, што супраць кагосьці, а за новую Беларусь, за рэформы. Мы кажам, куды краіна павінна рухацца. Трэба рэформы ў сельскай гаспадарцы, прамысловасьці, дзяржаўным кіраваньні, адукацыі, ахове здароўя. Амаль ва ўсіх сфэрах».

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак. Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікола Статкевіч зьбіраўся зарэгістраваць тры дзясяткі «кандыдатаў пратэсту», каб мець магчымасьць зьбіраць людзей на вуліцах, але ня ўдзельнічаць ў саміх выбарах. Яго і амаль усіх ягоных паплечнікаў не дапусьцілі да збору подпісаў — зарэгістравалі толькі групу Ўладзімера Няпомняшчых.

Гэтыя 15 чалавек будуць зьбіраць подпісы, каб стаць кандыдатамі ў прэзыдэнты. Хто яны

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG