Лідэр ЛДПБ Гайдукевіч правядзе перад выбарамі «Кангрэс патрыятычных сілаў»

Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

У прэзыдэнцкіх выбарах, якія прызначаныя на 9 жніўня, зьбіраецца ўзяць удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

Пра гэта палітык напісаў у Фэйсбуку. Па яго словах, ужо цяпер ён мае ініцыятыўную групу звыш 4 тысяч чалавек.

Згодна з заканадаўствам, апошні дзень падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы — 15 траўня.

«Гэтыя выбары вельмі важныя для краіны і вызначаць будучыню Беларусі. Яны ўплываюць на яе будучыню, вызначаць тое, якім шляхам мы пойдзем далей. Пасьля афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты пляную аб’явіць аб правядзеньні Кангрэса патрыятычных сілаў, які правядзе ЛДП», — падсумаваў кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.

​
XS
SM
MD
LG