Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Трасьцянцы правялі масавую акцыю да Дня Перамогі насуперак рэкамэндацыям WHO. ФАТАФАКТ


Акцыя памяці ў мэмарыяле «Малы Трасьцянец», 4 траўня. У цэнтры — ідэоляг Менгарвыканкаму Сяргей Шэндзік
Акцыя памяці ў мэмарыяле «Малы Трасьцянец», 4 траўня. У цэнтры — ідэоляг Менгарвыканкаму Сяргей Шэндзік

Telegram-канал Nexta апублікаваў плян акцыі «Ў славу агульнай Перамогі» — 4 траўня ў мэмарыяле «Малы Трасьцянец», што на месцы нацысцкага канцлягера пад Менскам, трэба было «забясьпечыць удзел» 1000 чалавек.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле назіраньняў Свабоды, у час акцыі ў мэмарыяльным комплексе было каля 70 чалавек. Сярод іх — шэраг чыноўнікаў, у тым ліку галоўны ідэоляг Менгарвыканкаму Сяргей Шэндзік і намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран. У масках былі далёка ня ўсе.

У цэнтры — намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран
У цэнтры — намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Арцём Цуран

Місія Сусьветнай арганізацыі здароўя і Пастаянная каардынатарка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі заклікалі беларускія ўлады зрабіць неадкладныя новыя захады супраць эпідэміі: перанесьці або скасаваць масавыя мерапрыемствы, даць магчымасьці для дыстанцыйнай працы і адукацыі, закрыць забаўляльныя ўстановы і скараціць «неістотныя перасоўваньні» людзей.

У Брусэлі кажуць, што Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19 толькі тады, калі будзе выконваць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Аляксандар Лукашэнка тым часам заяўляе, што «асабліва ня парыцца» з нагоды выяўленых выпадкаў каранавірусу. Рост пнэўманій у Беларусі ён лічыць «мізэрам». Лукашэнка адмаўляецца скасаваць вайсковы парад на 9 траўня, нават пасьля таго, як ад удзелу ў тым парадзе адмовіліся вайскоўцы з Расеі і Кітаю. Сам ён, са слоў ягонай прэс-сакратаркі Натальлі Эйсмант, не здаваў тэст на каранавірус, хоць працягвае наведваць публічныя мерапрыемствы і асабіста сустракаецца з чыноўнікамі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG