Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсовец Япрынцаў расказаў, як перахварэў на COVID-19, і пахваліў Лукашэнку


Уладзімер Япрынцаў, архіўнае фота
Уладзімер Япрынцаў, архіўнае фота

Бізнэсовец і сябра выканкаму Міжнароднай фэдэрацыі самба Ўладзімер Япрынцаў даў інтэрвію Tribuna.com пасьля таго, як выпісаўся зь лякарні, дзе быў з двухбаковай пнэўманіяй і COVID-19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

58-гадовы Ўладзімер Япрынцаў быў шпіталізаваны два тыдні таму. Раней ён паказваў на відэа, як рабіў практыкаваньні ў палаце, нягледзячы на вірус, але ад інтэрвію тады адмовіўся, спаслаўшыся на кашаль. Цяпер ён расказаў «Трыбуне», што адчувае сябе добра, знаходзіцца ў самаізаляцыі, але ў яго хварэюць жонка, дачка і цешча.

Спачатку, расказаў Япрынцаў, у яго была высокая тэмпэратура, кашаль, «ламала ўсяго», але рэнтген тады не паказаў праблемаў — пнэўманію выявілі толькі праз кампутарную тамаграфію. Ён мяркуе, што яму пашанцавала, бо «адным зь першых у лякарню трапіў», а цяпер бы «так хутка не зрабілі».

Япрынцаў сказаў, што «лекар мусіць лячыць, трэнэр — трэнаваць», але выказаўся і пра дзяржаўную палітыку — у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. На ягоную думку, вінаваціць улады нельга, калі людзі самі «бяруць піва, ідуць на шашлыкі».

«Ты ж адказваеш ня толькі за сябе, — разважаў Япрынцаў. — Памятаеце, як у Твардоўскага? „Кожны ўяўляе сябе стратэгам, бачачы бой збоку“. Хто не лянуецца, усё на прэзыдэнта брэшуць. Ану ідзіце, паспрабуйце! Ідзіце адкажыце за хворых, за бюджэт, адкажы за замежны курс і гэтак далей. Магу сказаць адно — мужчына. Вось гэта дакладна».

Ён выказаўся таксама за тое, каб не «выганяць» людзей з цэркваў, але абурыўся тым, што ў царкву ходзяць тыя, хто «кашляе і чхае». Япрынцаў падтрымаў і правядзеньне футбольнага чэмпіянату падчас эпідэміі: маўляў, футбалістаў штодзень аглядаюць мэдыкі, ды й футбалісты не заражаліся — было толькі падазрэньне на COVID-19 у трэнэра «Баранавічаў».

***

Місія Сусьветнай арганізацыі здароўя і Пастаянная каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі заклікалі беларускія ўлады зрабіць неадкладныя новыя захады супраць эпідэміі: перанесьці або скасаваць масавыя мерапрыемствы, даць магчымасьці для дыстанцыйнай працы і адукацыі, закрыць забаўляльныя ўстановы і скараціць «неістотныя перасоўваньні» людзей. У Брусэлі кажуць, што Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19 толькі тады, калі будзе выконваць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Аляксандар Лукашэнка тым часам заяўляе, што «асабліва ня парыцца» з нагоды выяўленых выпадкаў каранавірусу. Рост пнэўманіяў у Беларусі ён лічыць «мізэрам». Лукашэнка адмаўляецца скасаваць вайсковы парад на 9 траўня, нават пасьля таго, як ад удзелу ў тым парадзе адмовіліся вайскоўцы з Расеі і Кітаю. Таксама ён сам ня робіць тэст на каранавірус, хоць працягвае наведваць публічныя мерапрыемствы і асабіста сустракаецца з чыноўнікамі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG