Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку зьявіліся першыя прыкметы паслабленьня эпідэміі


Баец Нацыянальнай гвардыі ЗША на вуліцы Нью-Ёрку
Баец Нацыянальнай гвардыі ЗША на вуліцы Нью-Ёрку

Губэрнатар штату Нью-Ёрк Эндру Куома на прэсавай канфэрэнцыі ў суботу заявіў, што ў мінулую пятніцу ў штаце ад наступстваў каранавірусу памерлі 540 чалавек — гэта самы нізкі паказчык за апошнія два тыдні.

Ён паведаміў таксама, што ў пятніцу ў шпіталі былі дастаўленыя 2 тысячы чалавек з ускладненьнямі, выкліканымі COVID-19. Такія лічбы апошні раз рэгістраваліся ў канцы сакавіка, перад пачаткам хвалі моцнага росту заражэньняў і сьмяротнасьці.

Паводле губэрнатара Куома, дактары адзначаюць зьніжэньне колькасьці пацыентаў, якія дастаўляюцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі і якія патрабуюць падлучэньня да апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

У цэлым па ЗША ў суботу было зарэгістравана 715 тысячаў выпадкаў заражэньня каранавірусам. Сьмяротных выпадкаў за апошнія суткі 1690, агульная колькасьць ахвяр эпідэміі ў ЗША — 38 844 чалавек.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG