Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны лекар пінскага дзіцячага шпіталя, дзе немаўля заразілася ВІЧ, сышоў з пасады


Пінскі дзіцячы шпіталь. Фота: «Мэдыя-Палесьсе»
Пінскі дзіцячы шпіталь. Фота: «Мэдыя-Палесьсе»

Мікалай Целяціцкі больш не галоўны лекар пінскага дзіцячага шпіталя, перадае «Мэдыя-Палесьсе».

Сёлета дзіцячы шпіталь пад кіраўніцтвам Целяціцкага стаў фігурантам гучнай гісторыі аб заражэньні немаўляці ВІЧ-інфэкцыяй. Цяпер абавязкі галоўнага лекара пінскага дзіцячага шпіталя выконвае Аляксандр Сачкоўскі.

Сьледчы камітэт у Берасьцейшчыне распачаў крымінальную справу паводле артыкулу «Неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдычным працаўніком»).

Падставаю стаў зварот жыхаркі Пінску Святланы Дыдышкі. Яе 11-месячная дачка заразілася ў шпіталі ВІЧ. Усе ў сям’і пры гэтым здаровыя. Дагэтуль невядома, дзе заразілі дзяўчынку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG