Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілевіч, Вольскі і іншыя вядомыя беларусы віртуальна «паціснулі руку» людзям у сацыяльнай ізаляцыі


Сямейны інклюзіў-тэатар «і» разам з тэлекамунікацыйнай кампаніяй A1 ініцыявалі інтэрнэт-флэшмоб #жмурукуонлайн, каб падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў сацыяльнай ізаляцыі.

2 красавіка быў Сусьветны дзень распаўсюду інфармацыі аб праблемах аўтызму — расстройства функцыяў галаўнога мозгу, пры якім у чалавека парушана сацыяльнае ўзаемадзеяньне, камунікацыя, абмежаваныя інтарэсы і паўтараецца набор паводзінаў. Сымбалем дня стала сіняя пальчатка.

Акрамя маральнай падтрымкі, людзям з аўтызмам прапануюць даць і матэрыяльную: абанэнты А1 могуць пералічыць тэатру «і», дзе здаровыя займаюцца зь людзьмі з аўтызмам, грошы праз SMS на нумар 0204, або праз USSD-запыт *222*24#, або праз пляформу «Имена».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG