Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беспрэцэдэнтны ўдар». Як у сувязі з каранавірусам беларускія IT-кампаніі скарачаюць штаты, зьмяншаюць заробкі


Генэральны дырэктар Itransition Group, што мае офісы ў Беларусі, Расеі, Вялікай Брытаніі і ЗША, разаслаў беларускім супрацоўнікам ліст пра вымушаныя захады ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

Тэкст ліста публікуе Dev.by. Да таго партал расказаў, што ў сувязі з каранавірусам у кампаніі A1QA, што ўваходзіць у групу ITransition, заробкі зьнізілі на 20%.

У іншых кампаніях групы, як піша генэральны дырэктар Аляксей Дземічаў, не абавязкова пойдуць тым жа шляхам — некаторых працаўнікоў давядзецца проста звольніць. Ліст з такой навіной Dev.by называе «прыкладам камунікацыі бізнэсу з супрацоўнікамі ў няпростыя часы».

За 20 гадоў у індустрыі, піша Дземічаў, кампанія перажыла шмат крызісаў: «крызіс даткомаў» у пачатку існаваньня, крызіс у сувязі з тэрактам 11 верасьня 2001 году ў ЗША, глябальны эканамічны крызіс 2008–2009 гадоў, падзеньне попыту ў Расеі праз санкцыі за анэксію Расеяй украінскага Крыму. Але тое, што адбываецца цяпер, гэта «беспрэцэдэнтны ўдар па сусьветнай эканоміцы», лічыць ён.

Кіраўнік тлумачыць, што некаторыя кліенты кампаніі проста ня маюць права працягваць дзейнасьць паводле законаў і плаціць за паслугі. Кампанія ж ня можа ведаць, з кім з кліентаў так здарыцца і калі, а таксама ня ведае, калі такі крызіс скончыцца. Аптымістычны прагноз — ад трох тыдняў да чатырох месяцаў, пэсымістычны — да двух гадоў.

«Як гэта ні сумна, нам прыйдзецца зараз расстацца зь нейкай часткай нашых калегаў, — піша Дземічаў. — Гэта балюча ўдвая, бо няма нічога горшага, чым казаць чалавеку, што яму трэба сысьці, хоць ён стараўся, працаваў і не зрабiў ніякіх няслушных крокаў. У любым выпадку для ўсіх, каго гэта закране, усё будзе адбывацца цывілізавана.

Дадаткова хачу сказаць, што гэта не вырашаецца мэханічна на аснове нейкіх вонкавых фактараў накшталт закрыцьця праекту. Да кожнага выпадку мы падыходзім індывідуальна, узважваем масу фактараў і ўлічваем шмат меркаваньняў».

Асноўныя захады, нягледзячы на гэта, накіраваныя на адваротнае: захаваньне працоўных месцаў, запэўнівае Дземічаў. Скарачаць будуць усе другасныя выдаткі, адмовіцца зьбіраюцца ад усіх праектаў, што не генэруюць прыбытак, ад некаторых пунктаў «сацпакету» (мэдычную частку пакету абяцаюць не кранаць) і ад некаторых памяшканьняў.

«Мы не для таго будавалі каманду, каб проста распусьціць яе ў цяжкія часы», — піша дырэктар супрацоўнікам.

Пра антыкрызісныя захады ў іншых буйных ІТ-кампаніях Беларусі не паведамлялася. Найбуйнейшая — EPAM — перажыла істотны абвал акцыяў на Нью-ёрскай біржы (з 225 даляраў за акцыю на пачатку сакавіка да 185 даляраў учора).

На пытаньні Dev.by там адказалі, што ня могуць расказаць шмат у межах пратаколу, але «займаюць значна больш кансэрватыўныя пазыцыі» ў бізнэсе празь непрадказальную сытуацыю на рынку.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG