Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» адмовіўся абмяжоўваць валютныя апэрацыі сваіх кліентаў 


Банкамат "Беларусбанку"

26 сакавіка «Беларусбанк» абвясьціў, што ягоныя кліенты ня змогуць перавесьці сродкі на валютныя карткі і зьняць валюту ў банкаматах з рублёвых картак.

Як пісала Свабода, прычыны абмежаваньняў не тлумачыліся, было толькі ўдакладненьне, што гэта тычыцца фізычных асобаў.

Аднак анансаваныя захады так і не былі ўведзеныя. Як патлумачылі ва ўстанове, мера выклікала абурэньне з боку кліентаў, таму абмежаваньні скасавалі.

Ёсьць думка, што такім чынам кіраўніцтва найбуйнейшага дзяржаўнага банку намагалася зьбіць валютны ажыятаж, выкліканы рэзкім абвалам курсу рубля і, як вынік, дэфіцытам даляраў і эўра ў абменных пунктах і ў банкаматах.

Тым часам банк БелВЭБ 27 сакавіка прыпыніў папаўненне тэрміновых дэпазытаў фізычных асобаў у далярах, эўра і расейскіх рублях. Такім чынам, нельга будзе папоўніць такія ўклады гатоўкай у касах, абменных пунктах, а таксама ў банку. Прычыны такога кроку пакуль не камэнтуюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG