Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусбанк» забараніў пераводы на валютныя карты і выдачу валюты з рублёвых картак


26 сакавіка «Беларусбанк» абвясьціў аб прыпыненьні з 14:00 асобных відаў апэрацый пры выкарыстаньні банкаўскіх плацежных картак (іх рэквізытаў).

Якія віды апэрацый прыпынілі:

  • Выдача ў банкаматах і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках, выпушчаных у беларускіх рублях.
  • Выдача замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банка.
  • Папаўненьне валютных картак беларускімі рублямі ў банкаматах, інфакіёсках і ў касах банка.
  • Апэрацыі пераводу ў замежнай валюце з прымяненьнем картак (іх рэквізытаў), выпушчаных у беларускіх рублях.
  • Пераводы беларускіх рублёў з прымяненьнем рэквізытаў банкаўскіх картак на бягучыя (разьліковыя) банкаўскія рахункі, адкрытыя ў замежнай валюце.
  • Папаўненьне ўкладаў, разьліковых банкаўскіх рахункаў у замежнай валюце з дапамогай банкаўскай карткі, выпушчанай у беларускіх рублях.
  • Прыпыненьне асобных відаў апэрацый распаўсюджваецца на карткі фізычных асоб.

Наступныя апэрацыі па картках у беларускіх рублях не абмяжоўваюцца:

  • Аплата пакупак у замежнай валюце ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), у тым ліку інтэрнэт-крамах;
  • пагашэньне крэдытаў банка ў касах, інтэрнэт-банкінгу і мабільным банкінгу, выдадзеных раней у замежнай валюце;
  • выдача наяўнай замежнай валюты ў іншых банках (у тым ліку за мяжой);
  • пакупка інтэрнэт-аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Таксама можна пералічваць грошы з рахункаў у замежнай валюце на карткі, выпушчаныя ў замежнай валюце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG