Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо не па $500. Як зьмяніўся сярэдні заробак у Беларусі з пачатку году. Адной карцінкай


У студзені сярэдні заробак у Беларусі быў роўны 529 далярам. Але ўжо за лютаўскі можна набыць толькі 430 даляраў.

Па дадзеных Белстату, у студзені сярэдні заробак у Беларусі складаў 1118 рублёў, паводле сярэднемесячнага курсу гэта 529 даляраў. У лютым за такія грошы можна было купіць ужо 510 даляраў.

Сярэдні заробак у лютым склаў 1119,7 рубля, у лютым гэта было 511 даляраў. Але ўжо ў сакавіку за гэта можна набыць толькі 430 даляраў, бо курс вырас да 2,6 рубля за даляр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG