Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры мільёны амэрыканцаў зьвярнуліся па дапамогу па беспрацоўі


Людзі ў нью-ёрскім парку трымаюць сацыяльную дыстанцыю ў час пандэміі. 24 сакавіка 2020
Людзі ў нью-ёрскім парку трымаюць сацыяльную дыстанцыю ў час пандэміі. 24 сакавіка 2020

Больш за тры мільёны амэрыканцаў за апошнія два тыдні падалі заяўкі на дапамогу па беспрацоўі пасьля абвяшчэньня абмежаваньняў у сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні міністэрства працы ЗША. Тыдзень таму было пададзена каля 300 тысяч заявак.

Як піша NBC News, на фоне пандэміі COVID-19 шматлікія амэрыканскія кампаніі спынілі бізнэс і пачалі звальняць супрацоўнікаў. Фінансавыя аналітыкі прагназуюць рост беспрацоўя да лета ад 10 да 40 працэнтаў у параўнаньні з трыма з паловай працэнтамі ў лютым.

Папярэдняя максымальная колькасьць заявак была ў 1982 годзе. Тады па дапамогу паступіла каля 700 тысяч заявак.

Статыстычныя дадзеныя па беспрацоўі апублікавалі неўзабаве пасьля прыняцьця ў Сэнаце ЗША законапраекта аб мерах эканамічнай падтрымкі кампаніяў і грамадзянаў. Ён прадугледжвае выдзяленьне больш за двух трыльёнаў даляраў. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ужо заявіў, што гатовы падпісаць законапраект, як толькі ён будзе канчаткова ўхвалены Кангрэсам.

Раней Кангрэс прагаласаваў за законапраект, які прадстаўляе больш васьмі мільярдаў даляраў на барацьбу з эпідэміяй, у тым ліку на стварэньне вакцыны ад каранавірусу. Заканадаўцы таксама падтрымалі меры коштам 100 мільярдаў даляраў для дапамогі тым, хто быў вымушаны сысьці ў адпачынак з-за COVID-19.

На фоне рашэньня Сэнату таргі на Нью-Ёркскай фондавай біржы адкрыліся ў чацьвер ростам ключавых індэксаў Dow Jones, S & P 500 і Nasdaq на паўтары-два працэнты.

У ЗША, паводле апошніх зьвестак, зафіксавана амаль 70 тысяч выпадкаў заражэньня COVID-19. Больш за тысячу чалавек памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG