Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША ўхваліў пакет дапамогі эканоміцы ва ўмовах пандэміі на 2 трыльёны даляраў. Куды пойдуць сродкі?


Паседжаньне Сэнату ЗША, ілюстрацыйнае фота

Сэнат ЗША аднагалосна ўхваліў пакет дапамогі эканоміцы на фоне пандэміі каранавірусу на 2 трлн даляраў. Пра гэта піша The New York Times.

Цяпер дакумэнт адправіцца ў Палату прадстаўнікоў, а затым на подпіс прэзыдэнту краіны. Дональд Трамп паабяцаў падпісаць пакет стымуляваньня амэрыканскай эканомікі адразу пасьля яго паступленьня ў Белы дом.

25 сакавіка адміністрацыя Трампа і Сэнат узгаднілі меры дапамогі нацыянальнай эканоміцы, якія сталі самымі буйнымі ў гісторыі ЗША.
Сродкі пойдуць на дадатковае фінансаваньне сыстэмы аховы здароўя, падтрымку бізнэсу, найбольш пацярпелых штатаў, а таксама на наўпроставыя выплаты.

У прыватнасьці, асобы з гадавым прыбыткам да 75 тысяч даляраў атрымаюць па 1200 даляраў, а сем’і зь дзецьмі — дадаткова па 500 даляраў за кожнае дзіця. Тым, хто страціў працу праз каранавірус, часова павялічаць дапамогу па беспрацоўі. А грамадзянам, якія сутыкнуліся са зьніжэньнем заробку, прызначаць выплаты.

367 млрд даляраў пойдзе пад пазыкі малому бізнэсу. Яшчэ 130 млрд накіруюць на пакрыцьцё патрэбаў мэдыцынскіх установаў. Астатнія сродкі накіруюць на падтрымку прадпрыемствам, якія пазбавіліся кліентаў на фоне распаўсюду інфэкцыі COVID-19.

Ад каранавірусу ў ЗША памерлі блізу 250 чалавек, дзясяткі тысяч інфікаваныя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG