Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя расказала пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 27 сакавіка склікала прэс-канфэрэнцыю аб сытуацыі з пандэміяй каранавірусу ў краіне. Свабода вяла жывую трансьляцыю. Міністэрства аховы здароўя Беларусі 27 сакавіка паведаміла пра 94 выпадкі COVID-19: зь іх 32 пацыенты «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 62 «знаходзяцца пад кантролем мэдыкаў і на лячэньні».

Днём раней, 26 красавіка, Мінздароўя не паведаміла новай статыстыкі пра колькасьць выпадкаў COVID-19 у Беларусі. Два дні таму яно паведамляла пра 86 выпадкаў і два падазрэньні, прычым 29 пацыентаў на той момант былі выпісаныя або «рыхтаваліся да выпіскі».

У Эўропе Беларусь зьяўляецца адной з краінаў, найменш інфікаваных новым каранавірусам. На 27 сакавіка менш выпадкаў фіксавалі толькі ў Грузіі (81), Чарнагорыі (70) і часткова прызнаным Косаве (71), а таксама ў мікрадзяржавах — Ліхтэнштэйнем(56), Манака (33) і Ватыкане (4).

У адрозьненьне ад усіх суседніх краінаў, Беларусь не закрывала межаў. Але ад 26 сакавіка ўсіх, хто прыбывае з краінаў, дзе былі ўспышкі COVID-19 (а гэта амаль увесь сьвет — акрамя некалькіх краінаў у Афрыцы і Азіі, а таксама некалькіх астраўных дзяржаваў), адпраўляюць на абавязковую 14-дзённую самаізаляцыю.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG