Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таваразварот Беларусі з Эўразьвязам у студзені ўпаў больш чым на траціну


Узаемны гандаль Беларусі і Эўразьвязу ў студзені 2020 году зьнізіўся ў параўнаньні са студзенем 2019 на 34%. Пры гэтым беларускі экспарт у ЭЗ за той жа пэрыяд зьменшыўся амаль напалову (на 48%).

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

Узаемны гандаль Беларусі з Эўразьвязам істотна зьніжаўся падчас крызісу 2014-2016 гадоў. У 2015 годзе падзеньне склала 29%, у 2016 годзе — 22%. Цяперашняе зьніжэньне таваразвароту ў гандлі з ЭЗ — рэкордна вялікае за шмат гадоў.

Узаемны гандаль Беларусі з Расеяй са студзеня 2019 году па студзень 2020 году таксама абваліўся, але ў меншай ступені, чым з ЭЗ — на 15%. Праўда, пры гэтым беларускі экспарт у РФ нават крыху павялічыўся — на 9%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG