Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усім дабра і здароўя!» Як беларусы прапаноўваюць дапамогу падчас пандэміі


Беларуская доктарка ў Чэхіі Вольга Жарнасек.

У часе пандэміі многія беларусы прапаноўваюць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.

На ініцыятыву беларускай доктаркі Вольгі Жарнасек, заснавальніцы арганізацыі «Доктар Чэхаў» для лекараў з замежнай адукацыяй у Чэхіі, быў створаны сьпіс замежных лекараў і мэдсёстраў, якія цяпер знаходзяцца ў Чэхіі і хочуць стаць валянтэрамі. Паводле Вольгі, на заклік яе арганізацыі дапамагчы ў барацьбе з пандэміяй адгукнуліся ўжо 80 чалавек. Сьпіс будзе перададзены ў міністэрства аховы здароўя Чэхіі.

Якую валянтэрскую дапамогу яны прапануюць:

  • Шыцьцё масак і перадача іх у бліжэйшыя шпіталі, прытулкі для старых, мясцовыя ўрады, суседзям і незнаёмцам на вуліцы.
  • Дапамога пажылым людзям у раёнах пражываньня.
  • Дапамога з выгулам сабак.
  • Дапамога тым, хто мае ў ёй патрэбу, — ежа, прадметы першай неабходнасьці, грошы.
  • Бясплатная віртуальная дапамогу праз сацыяльныя сеткі — яна можа быць зьвязаная з прафэсіяй, хобі ці проста ўменьнем і жаданьнем пагаварыць.
Яўгенія Доўгая
Яўгенія Доўгая

Беларуская журналістка Яўгенія Доўгая праз сацыяльныя сеткі прапанавала сваю дапамогу самотным пажылым людзям у Менску.

Пакуль на яе заклік ніхто не адрэагаваў, кажа Яўгенія, але сытуацыя можа зьмяніцца, і яна заўсёды гатовая дапамагчы.

Юлія Касьян
Юлія Касьян

Спэцыялістка ў галіне турызму Юлія Касьян, якая жыве ў Польшчы, праз сацсеткі прапанавала дапамогу людзям, якія зь нейкіх прычынаў не маглі выехаць з Польшчы. Як распавяла Юлія Свабодзе, «асабіста дапамагаю і падказваю людзям, якія па нейкіх прычынах не змаглі выехаць з Польшчы дадому, знайсьці транспарт, жытло. Ўдалося дапамагчы знайсьці пералёт грамадзянам Грузіі і начлег для грамадзяніна Армэніі, які ня мог выехаць з Польшчы.

Вольга Ярохіна
Вольга Ярохіна

Беларуская журналістка Вольга Ярохіна, якая жыве ў Варшаве, таксама прапанавала дапамогу, але пакуль да яе ніхто не зьвярнуўся. Як пажартавала Вольга, толькі пакрытыкавалі ў камэнтарах пад яе пастом у Фэйсбуку.

Вольга пісала наступнае:

«Дарагія беларусы Варшавы! З панядзелка нас пераводзяць на хоўм-офіс. Праца ў мяне пазьменная, ёсьць выходныя і сярод тыдня. Калі хтосьці баіцца, ня можа, ня хоча выходзіць на вуліцу ў краму, аптэку, на пошту ці вывесьці сабаку, я магу вам дапамагчы (бясплатна!)... Прапанова актуальная да 10 красавіка (пляную 10-га „эвакуявацца“ у Беларусь) або да канца карантыну ў Польшчы... І ўсім дабра і здароўя».

Алесь Вашкевіч
Алесь Вашкевіч

Прапанаваў сваю дапамогу, тым хто мае ў ёй патрэбу, і актывісат і сябра Рады Беларускага Аб'яднаньня ў Швейцарыі ​Алесь Вашкевіч. Ён бачыць два накірункі магчымай салідарнасьці з боку беларускай дыяспары ў Швайцарыі:​ ​

  • Выяўленьне і дапамога беларусам, якіх уваходзяць у групу рызыкі па каранавірусе На заклік адгукнуліся 5 чалавек з 3 рэгіёнаў Швайцарыі — калі спатрэбяцца нашыя валантэрскія высілкі, то мабілізуемся. Пакуль запытаў па дапамогу не было, дый у Швайцарыі яшчэ не адчуваецца гэткі ж узровень трывожнасьці ў параўнаньні з Італіяй, напрыклад. Тое ж самае я зьбіраюся прапанаваць на ўзроўні мястэчка, дзе я жыву: калі спатрэблюся для дастаўкі ежы ці іншых неабходных рэчаў людзям з групы рызыкі, буду рады пабыць валянтэрам.
  • Заклікаў нашых беларусаў ацаніць свае магчымасьці, каб прытуліць беларусаў, якія могуць быць заблякаваныя ў Швыйцарыі праз закрыцьцё межаў.

«У абодвух выпадках пакуль няма гаворкі пра канкрэтныя дзеяньні. Проста пралічваем магчымыя сцэнары (грунтуючыся на досьведзе Італіі), ацэньваем нашыя сілы і рэсурсы, каб быць падрыхтаванымі на выпадак запытаў», кажа Алесь Вашкевіч.

Крысьціна Шыянок
Крысьціна Шыянок

Як распавяла Свабодзе актывістка беларускай грамады ў Чэхіі, адміністратаркі суполкі BLRČR у Фэйсбуку, перакладчыца Крысьціна Шыянок, «да нас пачалі паступаць просьбы аб дапамозе — адна зь іх узяць на ператрымку сабачку, чый гаспадар верагодна захварэў, таму мы зранку 14 сакавіка ўвялі хэштэг #COVID19_BY_help, каб беларусы Чэхіі дапамагалі адзін аднаму.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG