Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі пацярпелых ад каранавірусу ў Беларусі і ў суседзяў. Інфаграфіка


За апошні тыдзень колькасьць захварэлых на каранавірус у Беларусі павялічылася ў 4,3 раза. Свабода параўнала, як пашыраецца вірус у Беларусі і ў суседніх краінах.

На 18 сакавіка ўва ўсім сьвеце на каранавірус захварэлі каля 200 000 чалавек. Найбольш хворых было ў Кітаі — 80 894. Але там тэмпы эпідэміі ўдалося зьнізіць, за апошні дзень захварэлі 11 чалавек, хаця раней гэты паказьнік перавышаў 10 тысяч у дзень.
На другім месцы паводле агульнай колькасьці хворых Італія — 31 506 чалавек, на трэцім Іран, дзе захварэлі 16 169 чалавек, паводле базы зьвестак worldometers.info на 18 сакавіка.

Пакуль у Беларусі і суседзяў абвешчаныя паказьнікі значна ніжэйшыя. На 18 сакавіка каранавірус у Беларусі выявілі ў 51 чалавек. Вось так выглядае агульная колькасьць захварэлых у краінах-суседзях Беларусі:

  • Расея — 147, пра памерлых не паведамляюць
  • Літва — 27, пра памерлых не паведамляюць
  • Латвія — 71, пра памерлых не паведамляюць
  • Польшча — 246 і 5 чалавек памерлі
  • Украіна — 14 захварэлі і 2 памерлі

А гэта статыстыка пашырэньня каранавірусу за тыдзень, з 11 сакавіка, калі Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла пандэмію.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Агулам у сьвеце памерлі ад каранавірусу 8 010 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG