Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Карантын не для ўсіх»: Міністэрства здароўя загадала прыпыніць перападрыхтоўку і стажы мэдыкаў


Падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, 2019 год, ілюстрацыйнае фота

У рэдакцыю Свабоды трапіла копія загаду Міністэрства здароўя Беларусі ад 16 сакавіка «Аб некаторых пытаньнях дадатковай адукацыі, падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры і атэстацыі мэдычных, фармацэўтычных працаўнікоў» за подпісам міністра Ўладзімера Караніка.

Прэсавая служба Міністэрства здароўя на момант публікацыі недасяжная для камэнтару.​

Паводле дакумэнту, рэктарам Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі і мэдычных унівэрсытэтаў, дырэктарам каледжаў і Баранавіцкага цэнтру падвышэньня кваліфікацыі загадалі:

  • прыпыніць адукацыйныя праграмы падвышэньня кваліфікацыі, стажаў і навучальных курсаў да 17 красавіка;
  • курсы падвышэньня кваліфікацыі да 17 красавіка ладзіць дыстанцыйна і з тэхналёгіямі для самастойнай працы;
  • даць прапановы зьменаў у пляны падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
  • скасаваць цыклі завочнай перападрыхтоўкі клінічных ардынатараў да 17 красавіка;
  • прыпыніць прыём іншаземцаў на навучаньне і перападрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры да 17 красавіка.

Таксама Міністэрства здароўя загадала скасаваць да 17 красавіка паседжаньні рэспубліканскай кваліфікацыйнай камісіі і прымаць дакумэнты дыстанцыйна.

Міністэрства адукацыі Беларусі раней адмовілася ад патрабаваньня перавесьці ўнівэрсытэты на дыстанцыйнае навучаньне ў сувязі з пандэміяй COVID-19 і адказала ў сваім Telegram-канале на пэтыцыю з 16 тысячамі подпісаў.

Міністэрства адукацыі разглядала перанос школьных вакацыяў на ранейшы тэрмін, але адмовілася.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG