Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольны чэмпіянат Беларусі стартуе 19 сакавіка, нягледзячы на каранавірус. Фэдэрацыя агучыла матывы


Чэмпіянат Беларусі ў футболе

Беларуская фэдэрацыя футболу патлумачыла, чаму прынятае рашэньне пачаць чэмпіянат краіны з гледачамі і без уліку пагрозы каранавірусу. Першы тур стартуе ўжо 19 сакавіка.

«Прынята рашэньне пачаць чэмпіянат Беларусі, — цытуе спартовае выданьне „Спорт-Экспресс“ прадстаўніка фэдэрацыі Аляксандра Алейніка. — На гэты момант у краіне 36 пацьверджаных выпадкаў каранавірусу (на 18 сакавіка ўжо больш за 50. — РС). Мы сочым за разьвіцьцём сытуацыі, атрымліваем інфармацыю ад адпаведных інстанцыяў. Пакуль матчы вырашана праводзіць з гледачамі. Многія чэмпіянаты прыпыненыя, але наш сэзон толькі пачынаецца, мы гуляем паводле сыстэмы „вясна-восень“. Першы тур пройдзе на гэтым тыдні».

Наконт далейшага календара ўнутраных турніраў кіраўніцтва фэдэрацыі заявіла, што будзе раіцца з футбольнымі клюбамі, адзначыў Аляксандар Алейнік.

26 сакавіка каманда Беларусі мела згуляць з Грузіяй у матчы плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы — 2020, аднак гульню перанесьлі на лета. У адпаведнасьці з рашэньнем UEFA нацыянальная і моладзевая зборныя ня будуць праводзіць зборы падчас бліжэйшай паўзы ў міжнародных турнірах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG