Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: надзвычайныя захады паўсюль навокал, апрача Расеі. У суседзяў Беларусі 18 сакавіка


Львоў, дэзынфэкцыя аўтобуснага прыпынку, 17 сакавіка 2020
Львоў, дэзынфэкцыя аўтобуснага прыпынку, 17 сакавіка 2020

У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу расьце. Суседнія зь Беларусьсю краіны ўжо абвясьцілі карантын або надзвычайнае становішча, закрылі межы і пасажырскія авіязносіны.

Польшча

  • Колькасьць выпадкаў — 246
  • 5 чалавек памерла
  • У краіне абвешчаная сытуацыя эпідэмічнай пагрозы
  • Віцэміністар аховы здароўя: да канца тыдня хворых можа быць больш за 1000, шпіталі гатовыя прыняць да 10 000
  • Ад нядзелі 15 сакавіка на 10 дзён закрываюцца межы, спыняюцца міжнародныя паветраныя і чыгуначныя зносіны
  • Усе грамадзяне, якія вяртаюцца ў Польшчу, мусяць прайсьці 14-дзённы карантын
  • Зачыненыя гандлёвыя цэнтры, працуюць толькі прадуктовыя крамы і аптэкі
  • Зачыненыя рэстараны, кавярні, бары, а таксама ўстановы культуры — кіно, тэатры, філярмоніі і музэі
  • Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы, забараняюцца сходы з удзелам больш чым 50 чалавек, у тым ліку і багаслужбы
  • Зачыненыя ўсе навучальныя ўстановы — ад дзіцячых садкоў да ўнівэрсытэтаў

Латвія

  • Колькасьць выпадкаў — 71
  • 12 сакавіка ўрад увёў на месяц надзвычайнае становішча
  • Закрытыя ўсе межы
  • Ад аўторка 17 сакавіка на два тыдні спыненыя ўсе міжнародныя пасажырскія транспартныя зносіны — авіяцыйныя, чыгуначныя, марскія, аўтобусныя
  • Амбасады і кансуляты перастаюць выдаваць уязныя візы замежнікам
  • Да 14 красавіка закрытыя ўсе навучальныя ўстановы
  • На 4 тыдні адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы, неарганізавана можна зьбірацца да 50 чалавек і разыходзіцца пасьля 23.00

Літва

  • Колькасьць выпадкаў — 27
  • Ад панядзелка 16 сакавіка ў краіне на два тыдні ўведзены карантын
  • Забаронены ўезд у краіну замежнікаў і выезд грамадзянаў Літвы за мяжу
  • Усе грамадзяне, якія вяртаюцца ў Літву, мусяць прайсьці 14-дзённую самаізалязыю
  • Зачынены кавярні, рэстараны, крамы (апрача прадуктовых і аптэк)
  • Усе навучальныя ўстановы надалей застаюцца зачыненыя
  • Забароненыя ўсе мерапрыемствы — як у закрытых памяшканьнях, так і ў адкрытай прасторы
  • У касьцёлах адмененыя багаслужбы
  • Забароненае наведваньне хворых у шпіталях і вязьняў у турмах

Украіна

  • Колькасьць выпадкаў — 14
  • 2 чалавекі памерла
  • У краіне абвешчаны карантын ад 12 сакавіка да 3 красавіка:
  • Ад панядзелка 16 сакавіка на два тыдні забаронены ўезд замежным грамадзянам, кансуляты прыпынілі выдачу ўязных віз
  • Ад аўторка 17 сакавіка на два тыдні спыненыя міжнародныя пасажырскія авіязносіны
  • Ад 18 сакавіка спыняецца міжгародні і міжабласны пасажырскі рух — паветраны, чыгуначны і аўтобусны
  • Забаронена наведаньне вучнямі навучальных установаў
  • Закрытыя ўстановы грамадзкага харчаваньня
  • Забаронена правядзеньне масавых мерапрыемстваў з удзелам больш за 10 чалавек
  • Спыненая праца мэтро ў Кіеве, Харкаве і Дняпры

Расея

  • Колькасьць выпадкаў — 114
  • Ад 18 сакавіка да 1 траўня ў краіну забаронены ўезд замежнікам У Маскве забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы ў сфэры культуры, спорту, забаўляльнай ці адукацыйнай дзейнасьці на адкрытым паветры, у памяшканьнях забароныя мерапрыемствы з удзелам больш за 50 чалавек
  • Ад 23 сакавіка да 12 красавіка зачыняюцца ўсе школы
  • У Маскве, Пецярбургу, Маскоўскай, Ліпецкай, Курскай, Ульлянаўскай, Сьвярдлоўскай абласьцях, Краснадарскім краі і ў Карэліі абвешчаны асаблівы рэжым павышанай гатовасьці

Чэхія

  • Колькасьць выпадкаў — 484
  • Ад 16 да 24 сакавіка па ўсёй краіне абвешчаны карантын
  • Абмяжоўваецца вольнае перамяшчэньне грамадзянаў, за выключэньнем жыцьцёва важных сытуацый — праца, накупы, лячэньне
  • У грамадзкі транспарт забаронена заходзіць бяз маскі або шаліка ці хусткі, якія закрываюць нос і рот
  • Ад 14 сакавіка на 10 дзён закрыты ўсе рэстараны і крамы за выключэньнем прадуктовых, аптэк і крам на аўтазапраўках
  • Ад 16 сакавіка забаронены ўезд замежнікаў у Чэхію і выезд грамадзянаў Чэхіі за мяжу
  • Закрыты школы
  • Цалкам закрытыя спартовыя аб’екты, фітнэс-залы, басэйны, салярыі, саўны, музычныя клюбы, бібліятэкі і галерэі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG