Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі пратрымалася кааліцыя апазыцыі для вылучэньня адзінага кандыдата. Адной карцінкай


Праймэрыз апазыцыйных палітыкаў у Гарадку Віцебскай вобласьці

24 студзеня стала вядома, што правацэнтрысцкая кааліцыя апазыцыі будзе вылучаць адзінага кандыдата на выбары прэзыдэнта. Зрабіць гэта плянавалі шляхам праймэрыз. Праз 53 дні кааліцыя перастала існаваць, зь яе выйшлі адразу два каныдадаты.

Перш з кааліцыі выйшаў лідэр праймэрыз, які набіраў найбольш галасоў, — Павал Севярынец. За ім кааліцыю і праймэрыз пакінуў намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта адбудуцца ў 2020 годзе. Калі дакладна, пакуль невядома. Cтаршыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына называла магчымай датай 30 жніўня.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Пяць чалавек удзельнічалі ў праймэрыз для вызначэньня адзінага кандыдата ад правацэнтрысцкай апазыцыі: Юры Губарэвіч (старшыня руху «За свабоду»), ​Мікалай Казлоў (лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі), Павал Севярынец (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі), Аляксей Янукевіч (намесьнік старшыні Партыі БНФ), ​Вольга Кавалькова (сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі). Ды ўдзел у працэдуры спынілі Севярынец (якога лічылі фаварытам пасьля першых галасаваньняў) і Янукевіч.
  • Ганна Канапацкая, экс-дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў, падавала заяўку на праймэрыз, але яе не зарэгістравалі.
  • Таксама пра прэзыдэнцкія амбіцыі заяўлялі кіраўнік «Народнай грамады» Мікола Статкевіч, сустаршыня «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч. Не зьбіраецца сыходзіць на пэнсію і дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG