Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргу старшыні БНФ


Рыгор Кастусёў, архіўнае фота
Рыгор Кастусёў, архіўнае фота

Рыгор Кастусёў скардзіўся на штрафы за Дзень Волі і варту ля рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах.

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў ліст Камітэту правоў чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў аб тым, што ягоная скарга была зарэгістраваная 7 студзеня пад нумарам 3690/2019, а копія скаргі накіраваная беларускім уладам, каб тыя маглі даць адказ па сутнасьці.

Скарга тычылася двух штрафаў, якія Кастусёў лічыць парушэньнем свабоды мірных сходаў:

  • у 2016 годзе яго аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (на той момант — 420 рублёў) за арганізацыю менскга мітынгу на Дзень Волі;
  • у 2018 годзе яго аштрафавалі на 35 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим» пад мэмарыяльным комплексам Курапаты.

У камэнтары прэс-службе партыі Кастусёў кажа: ён ведае, што ўлады не выконваюць рашэньні Камітэту правоў чалавека, але ўлады «вельмі нэрвова ставяцца да гэтых скаргаў». Ён перакананы, што з улікам ранейшых рашэньняў Камітэту «ў рэшце рэшт колькасьць перарасьце ў якасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG