Беларусь парушыла правы расстралянага Сяргея Іванова, — Камітэт правоў чалавека ААН

Жыхар Рэчыцы Сяргей Іваноў асуджаны на сьмяротнае пакараньне за жорсткае забойства, 18 сакавіка 2015 году
Жыхар Рэчыцы Сяргей Іваноў асуджаны на сьмяротнае пакараньне за жорсткае забойства, 18 сакавіка 2015 году

Жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова расстралялі ў красавіку 2016 году, не дачакаўшыся разгляду ягонай скаргі ў Камітэце правоў чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў.

У Камітэце ААН, піша Гомельскі цэнтар стратэгічных цяжбаў, палічылі гэта парушэньнем.

Кіраўнік Цэнтру Леанід Судаленка заявіў: брат асуджанага Аляксей Іваноў падаваў скаргу на тое, што сьмяротны вырак выканалі, хоць Камітэт ААН прасіў беларускія ўлады не расстрэльваць асуджанага да разгляду скаргі.

«Камітэт ААН выявіў парушэньне права пакаранага на жыцьцё, парушэньне прэзумпцыі яго невінаватасьці, права на абарону, права на справядлівае судовае разьбіральніцтва, — піша праваабаронца. — Дзяржава абавязаная прыняць усе захады, неабходныя для прадухіленьня аналягічных парушэньняў у будучыні. Беларускаму ўраду варта перагледзець сваё заканадаўства аб сьмяротным пакараньні, ужытае ў гэтай справе».

Сяргея Іванова асудзілі за згвалтаваньне і забойства дзяўчыны з асаблівай жорсткасьцю. 28 жніўня 2013 году 19-гадовая кандытарка Алеся пазнаёмілася на сьвяткаваньні дня народзінаў у рэстарацыі з раней судзімым хлопцам-аднагодкам — на наступную раніцу ейнае зьнявечанае цела знайшоў вартаўнік Дому творчай моладзі.

​
XS
SM
MD
LG